Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы стала агульнадаступнай працэдура транскрыпцыі аднаполых шлюбаў, заключаных у іншых краінах ЕС

23.08.2026 11:15
У 2025 годзе Суд ЕС пастанавіў, што краіны абавязаныя прызнаваць заключаныя аднаполыя шлюбы сваіх грамадзян для рэалізацыі права на свабоду перамяшчэння.
 .
Аднаполая пара. крыніца: pixabay.com

З сённяшняга дня ў Польшчы даступная працэдура транскрыпцыі (афіцыйнага прызнання) аднаполых шлюбаў, заключаных у іншых краінах Еўрасаюза. Дакумент можна будзе атрымаць у кожным польскім ЗАГСе.

Раней існавалі праблемы ў сувязі з адсутнасцю адпаведных бланкаў — цяпер яны былі зменены. МУС і Міністэрства лічбавых тэхналогій Польшчы зацвердзілі новыя формы запісаў актаў грамадзянскага стану, замяніўшы графы «мужчына/жанчына» на гендэрна-нейтральныя «муж/жонка». Дакументы прадугледжваюць тры варыянты ў залежнасці ад таго, хто заключыў шлюб: жанчына і мужчына, жанчына і жанчына або мужчына і мужчына.

У лістападзе 2025 года Суд Еўрасаюза пастанавіў, што краіны ЕС абавязаныя прызнаваць законна заключаныя аднаполыя шлюбы сваіх грамадзян для рэалізацыі права на свабоду перамяшчэння.

Новаўвядзенне прынятае для таго, каб гэтае пытанне можна было вырашаць у любым ЗАГСе ў Польшчы. Да гэтага часу транскрыпцыя замежных аднаполых пасведчанняў аб шлюбе прыводзіла да юрыдычных спрэчак і патрабавала рашэнняў адміністрацыйных судоў.

У сакавіку 2026 года Вышэйшы адміністрацыйны суд Польшчы ўпершыню загадаў правесці транскрыпцыю замежнага пасведчання аб аднаполым шлюбе ў справе Якуба Цупрыяка-Трояна і Матэвуша Трояна. Пара пажанілася ў Берліне ў 2018 годзе.

вс