23 жніўня 1939 года быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа (афіцыйна – Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам). Дакумент быў замацаваны подпісамі ў Маскве кіраўніком МЗС Германіі Ёахімам фон Рыбентропам і народным камісарам замежных спраў СССР Вячаславам Молатавым.
Галоўнай асаблівасцю пакта стаў сакрэтны дадатковы пратакол, які падзяліў Усходнюю Еўропу на сферы ўплыву паміж нацысцкім і савецкім рэжымамі. Гэтае пагадненне фактычна ліквідавала для Трэцяга Рэйхe пагрозу вайны на два фронты і адкрыла прамы шлях да пачатку Другой сусветнай вайны.
Польскі гісторык Гжэгаж Матыка сказаў Польскаму радыё, што першапачаткова мяжа сферы ўплыву павінна была праходзіць па Вісле.
– Правябярэжная частка Варшавы мела быць на савецкім баку. Дэ-факта абодва дыктатары дамовіліся, што яны разам нападуць на Польшчу і падзеляць яе па Вісле. Нацысцкая Германія мела напасці на Польшчу 26 жніўня.
23 жніўня, у гадавіну падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа, адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў, устаноўлены Еўрапейскім парламентам у 2008 годзе. Упершыню ён быў адзначаны ў Польшчы ў 2011 годзе.
вс