Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падчас канікул вырасла колькасць роварных выпадкаў

25.08.2026 12:54
За апошнія 24 гадзіны ў адным толькі Сілезскім ваяводстве ў такіх здарэннях пацярпелі тры чалавекі.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Stephan Wusowski z Pixabay/СС0

Паводле звестак Ваяводскай службы хуткай медычнай дапамогі ў горадзе Катавіцэ, у перыяд летніх канікул адбылося вельмі шмат сутыкненняў з удзелам скутараў і веласіпедыстаў. За апошнія 24 гадзіны ў адным толькі Сілезскім ваяводстве ў такіх здарэннях пацярпелі тры чалавекі.

Мы павінны клапаціцца пра сваю бяспеку, заклікае дырэктар Сілезскай службы хуткай медычнай дапамогі Клаўд'юш Надольны.

— Вельмі важны момант — ездзіць у роварным шлеме, гэта дае большую бяспеку. Таксама пры яздзе памятайце пра іншых удзельніках руху — раварыстаў і мінакоў. Бяспека перад усім.

З 3 чэрвеня ў Польшчы дзейнічае правіла абавязковага выкарыстання шлема для моладзі ва ўзросце да 16-ці гадоў.

ПР/юл