Амерыканская тэхніка коштам у больш за два мільёны долараў будзе дастаўлена на польскую мяжу. Памежная служба паведаміла пра падпісанне пагаднення з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
У Варшаве адбылася сустрэча кіраўніцтва польскіх і амерыканскіх службаў, у тым ліку Памежнай службы ЗША. Мерапрыемства суправаджалася падпісаннем пагаднення з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША, якое даставіць на нашую мяжу сучаснае абсталяванне коштам больш за 2,1 мільёна долараў. Намеснік кіраўніка місіі ў пасольстве ЗША ў Варшаве Стэфані Холмс падкрэсліла, што Польская памежная служба абараняе ўвесь усходні фланг НАТА і з'яўляецца гарантам трансатлантычнай бяспекі, – напісалі прадстаўнікі Памежнай службы ў сацсетках.
IAR/аз