Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчу з Венгрыі былі дастаўлены целы ахвяр аўтобуснай катастрофы

26.08.2026 16:20
Аварыя адбылася ў ноч з 15 на 16 жніўня на венгерскай аўтамагістралі М3 ва ўсходняй частцы Венгрыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:_Alicja_ /pixabay.com/CC0 Public Domain

Целы ўсіх 12 ахвяр нядаўняй аўтобуснай катастрофы ва ўсходняй Венгрыі былі дастаўлены ў Польшчу. Трое найбольш цяжка параненых застаюцца ў венгерскіх шпіталях.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перавозка цел была ажыццёўлена эфектыўна і годна. На месцы здарэння польскія ўлады прадстаўляў генеральны консул Марцін Бабіньскі.

Трое з найбольш цяжка параненых дагэтуль знаходзяцца на лячэнні ў двух бальніцах у Эгеры і Мішкальцы. Іх стан настолькі цяжкі, што ў цяперашні час немагчыма вызначыць нават прыблізную дату іх вяртання ў Польшчу.

Аварыя адбылася ў ноч з 15 на 16 жніўня на венгерскай аўтамагістралі М3 ва ўсходняй частцы краіны. У аўтобусе знаходзіліся 59 грамадзян Польшчы, якія вярталіся з паломніцтва ў Босніі і Герцагавіне.

У аварыі загінулі 12 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні.

IAR/аз

Сёння ў Польшчу з Венгрыі вернуцца першыя параненыя палякі

17.08.2026 13:53
Чакаецца, што з бальніц у Эгеры і Ньірэдpьхазе будзе перавезена каля 20 чалавек.