Варшаўская паліцыя разам з супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымала траіх расіян. Падчас ператрусу былі канфіскаваныя тры адзінкі агнястрэльнай зброі і боепрыпасы.
Адзін з мужчын быў затрыманы на тры месяцы.
Затрыманне адбылося ў мінулыя выходныя (22-23 жніўня). У паліцыю паступіла інфармацыя пра магчымую дзейнасць арганізаванай злачыннай групоўкі.
У кватэры ў варшаўскім раёне Воля супрацоўнікі паліцыі знайшлі трох мужчын ва ўзросце 21, 25 і 42 гадоў. Усе трое былі грамадзянамі Расіі чачэнскага паходжання.
Падчас ператрусу былі знойдзены тры адзінкі агнястрэльнай зброі і боепрыпасы. Серыйныя нумары на дзвюх адзінках агнястрэльнай зброі былі пашкоджаныя.
Аднаму з мужчын, 42-гадоваму, было прад'яўлена абвінавачанне ў незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў без дазволу. Ён быў затрыманы на тры месяцы і яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Супраць 25-гадовага мужчыны была распачата працэдура дэпартацыі, а 21-гадовага мужчыну вызвалілі пасля допыту ў якасці сведкі.
IAR/яс