Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча патрабуе ад Meta адзін мільярд злотых за ілжывую рэкламу

27.08.2026 11:05
Meta атрымала 122 паведамленні аб ілжывай рэкламе — у 106 выпадках рэклама не была выдалена, 10 знікла з сеткі, а ў шасці выпадках кампанія не адрэагавала за скаргі.
Krzysztof Gawkowski
Krzysztof GawkowskiPR3

Віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых спраў звярнуўся ў Еўрапейскую камісію з просьбай накласці штрафзвярнуўся на кампанію Meta ў памеры аднаго мільярда злотых. Гэта звязана з ілжывай рэкламай, якая выкарыстоўвае вобраз публічных асоб і кампаній і распаўсюджваецца на платформах сацыяльных сетак, якімі кіруе кампанія Meta.

— Лічбавыя платформы павінны несці поўную адказнасць за свае дзеянні, – напісаў міністр Кшыштаф Гаўкоўскі ў сацыяльных сетках.

Гаўкоўскі сцвярджае, што бяздзейнасць і неэфектыўнасць кампаніі ў барацьбе з рэкламай, шкоднай для палякаў, і махлярскім кантэнтам нельга цярпець.

У лісце да Камісіі міністр лічбавых спраў напісаў, што Meta атрымала 122 паведамленні аб ілжывай рэкламе — у 106 выпадках рэклама не была выдалена, 10 знікла з сеткі, а ў шасці выпадках кампанія не адрэагавала на скаргі.

Акрамя таго, Кшыштаф Гаўкоўскі адзначыў, што акаўнты, з якіх размяшчаецца шкодная рэклама, не былі заблакаваныя кампаніяй Meta. Міністр лічбавых спраў чакае, што Еўрапейская камісія хутка правядзе расследаванне і накладзе штраф.

Рафал Бжоска, генеральны дырэктар кампаніі InPost, паказаў фальшывую рэкламу са сваёй выявай, распаўсюджаную ў Facebook. Прадпрымальніка паказалі ў кайданках і ў атачэнні паліцыянтаў.

Укараненне Закона ЕС аб ​​лічбавых паслугах (DSA) можа прадухіліць распаўсюджванне ілжывай рэкламы і незаконнага кантэнту. Законапраект, прыняты польскім парламентам, быў адхілены прэзідэнтам Каралем Наўроцкім у студзені. У цяперашні час у Сейме разглядаецца яшчэ адзін законапраект па гэтым пытанні.

IAR/яс