Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штучны інтэлект будзе афіцыйна дапамагаць настаўнікам

27.08.2026 17:20
У польскіх настаўнікаў, якія выкладаюць прадмет па ахове здароўя, хутка з'явіцца магчымасць карыстацца гатовымі шаблонамі ўрокаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/LStockStudio

Настаўнікам, якія выкладаюць прадмет па ахове здароўя ў польскіх школах, будзе дапамагаць спецыяльны памочнік на аснове штучнага інтэлекту. Гэты дапаможнік створаны на аснове адмыслова падрыхтаванага падручніка, які распрацавалі спецыялісты ўроцлаўскага Медыцынскага ўніверсітэта.Ён прызначаны для дапамогі ў падрыхтоўцы ўрокаў па ахове здароўя і адказаў на магчымыя пытанні школьнікаў.

Вядома, што маладыя людзі шукаюць сёння інфармацыю ў інтэрнэце. Праблема ў тым, што яна не заўсёды дакладная. Таму спецыяльны памочнік будзе абапірацца на спраўджаны матэрыял, зазначае Яланта Гжэбелюх з уроцлаўскага Медыцынскага ўніверсутэта.

— Важна, карыстацца спраўджанай інфармацыяй, падрыхтаванай экспертамі, бо ж здароўе — нашая вялікая каштоўнасць, і яно ў нас адно.

У польскіх настаўнікаў, якія выкладаюць прадмет па ахове здароўя хутка з'явіцца магчымасць карыстацца гатовымі шаблонамі ўрокаў, падрыхтаванымі ШІ на аснове праверанага матэрыялу.

IAR/яс