Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уводзяцца змены для маладых кіроўцаў

02.09.2026 08:59
У Польшчы мяняюцца правілы дарожнага руху для маладых кіроўцаў.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com

З заўтрашняга дня (3 верасня) уступаюць у сілу новыя правілы для кіроўцаў-пачаткоўцаў. Уводзіцца выпрабавальны тэрмін і меншая колькасць штрафных балаў, кажа Анджэй Баровяк з Вялікапольскай паліцыі.

— Больш строгія правілы ўводзяцца для таго, каб гарантаваць большы нагляд за маладымі кіроўцамі, а з іншага боку, яны прызначаны для таго, каб прымусіць пачаткоўцаў паляпшаць свае навыкі за рулём і пазбягаць праблем.

Дарожная аўтамабільная інспекцыя будзе правяраць стаж кіроўцы на падставе даты выдачы іх правоў. Пачынаючы з 3 верасня, для ўсіх кіроўцаў, якія атрымалі правы катэгорыі B, будзе дзейнічаць двухгадовы выпрабавальны тэрмін. Для 17-гадовых гэты тэрмін будзе падоўжаны да трох гадоў.

Уводзіцца правіла 12 штрафных балаў — перавышэнне гэтай мяжы прыводзіць да абавязковага дадатковага навучання па бяспецы дарожнага руху.

Здзяйсненне маладым кіроўцам двух сур'ёзных парушэнняў правілаў бяспекі падаўжае выпрабавальны тэрмін яшчэ на два гады. Тры парушэнні прыводзяць да незваротнага пазбаўлення вадзіцельскіх правоў.

Таксама ў выпадку пачаткоўцаў дзейнічае правіла абсалютнае 0,0 праміле алкаголю і іншых ап'яняльных рэчываў.

IAR/яс