Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спікер Сейму: ЦПН працягвае дзейнічаць — цяпер гэта «Цэны прэзідэнта Наўроцкага»

02.09.2026 14:58
Менавіта так спікер польскага Сейма адрэагаваў на блакаванне прэзідэнтам Наўроцкім палажэнняў закона аб падатку на звышпрыбытак паліўных кампаній.
    ()
Спікер Сейма Уладзімеж Чажасты (справа)PAP/Leszek Szymański

«Праграма ЦПН працягвае дзейнічаць — цяпер гэта «цэны прэзідэнта Наўроцкага», — пракаментаваў Уладзімеж Чажасты. Менавіта так спікер польскага Сейма адрэагаваў на блакаванне прэзідэнтам Наўроцкім палажэнняў закона аб падатку на звышпрыбытак паліўных кампаній.

— Што да цэн на паліва, я парадаксальна лічу, што ЦПН усё яшчэ дзейнічае, хоць з 1 верасня адбыліся змены, але абрэвіятура ЦПН абсалютна актуальная, бо гэта «Цэны прэзідэнта Наўроцкага».

У ноч з панядзелка на аўторак (2 верасня), калі скончылася ўрадавая праграма «Цэны паліва ніжэй», цэны на паліва на некаторых запраўках выраслі больш чым на 1 злоты за літр.

Міністр па справах прэзідэнта Марцін Пшыдач апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках пост, назваўшы бягучыя цэны на запраўках ЦПТ — цэны пана Туска. Ён таксама раскрытыкаваў Туска за абяцанні 5,19 злотых за літр бензіна А-95.

У ліпені прэзідэнт Караль Наўроцкі адправіў законапраект у Канстытуцыйны суд на прафілактычны разгляд. Прэзідэнт сцвярджаў, што палажэнні парушаюць той прынцып, што правілы не дзейнічаюць з папярэднім тэрмінам.

Урадавая праграма ЦПН была запушчана на некалькі месяцаў у сувязі з вайной на Блізкім Усходзе дзеля зніжэння коштаў на паліва ў Польшчы. Урад Туска разлічваў на сродкі з падаткаў на звышпрыбытак паліўных кампаній. Праграма ЦПН абышлася надта дорага для дзяржбюджэта.

IAR/яс