Найбольш папулярнай краінай была Турцыя. Паводле суаўтаркі справаздачы Эвы Кубачык, у першую дзясятку ўвайшлі таксама іншыя краіны Міжземнага мора.
— Турцыя заняла першае месца з амаль 30% долі рынку, за ёй — Грэцыя з 18%, а затым — Егіпет, Іспанія, Балгарыя і Туніс. У прыватнаці Турцыя вельмі папулярная для пакетнага адпачынку, у першую чаргу дзякуючы суадносінам цаны і якасці. Гэта таксама выдатнае месца для адпачынку з дзецьмі.
Больш за 82% тых, хто браніраваў замежныя паездкі, выбралі пакет «усё ўключана». Пераважная працягласць падарожжа складала адзін тыдзень.
Паводле дадзеных Польскай турыстычнай палаты, паліўны крызіс не аказаў істотнага ўплыву на замежныя паездкі палякаў.
Даследаванні паказваюць, што большасць палякаў, якія плануюць паездку за мяжу, карысталіся авіяпералётамі. Гэтым відам транспарту скарысталіся больш за 9,5 мільёна турыстаў.
IAR/яс