Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік польскага МЗС: Напад на Еўропу і еўрапейцаў не з'яўляецца «бясплатным»

03.09.2026 13:30
Радаслаў Сікорскі лічыць, што Уладзімір Пуцін уяўляе адну з самых сурʼёзных пагроз еўрапейскай бяспецы.
K
Kіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Веймарскага трыкутніка» ў ГерманііPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Міністэрства замежных спраў выклікала пасла Расійскай Федэрацыі ў Польшчы.

— Мы не згаджаемся на беспакаранае выпрабаванне нашых межаў і варожыя дзеянні на нашых тэрыторыях. Няма згоды на падпалы, напады на чыгунку, забойствы і іншыя правакацыі, — заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Веймарскага трыкутніка» ў Германіі.

Ён таксама падкрэсліў, што ў польскім МЗС Георгій Міхно пачуе словы рашучага асуджэння.

— Ён пачуе словы рашучага асуджэння і тое, што на такія дзеянні можна чакаць рэакцыю. Гаворка ідзе не толькі пра дыпламатычныя санкцыі, але таксама пра іншыя пакеты абмежавальных мераў. Напад на Еўропу і еўрапейцаў не зʼяўляецца «бясплатным», — дадаў кіраўнік польскага МЗС.

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Веймарскага трыкутніка» Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што пагроза ў адрас аднаго з хаўруснікаў — гэта праблема для ўсяго альянсу. Ён падкрэсліў, што Уладзімір Пуцін уяўляе адну з самых сурʼёзных пагроз еўрапейскай бяспецы і сусветнаму парадку.

Міністры Польшчы, Германіі і Францыі пацвердзілі сваю нязменную падтрымку Украіны.

IAR/аз

Датычны да дыверсіі ў Лейпцыгу грамадзянін Беларусі заехаў у ЕС па візе, атрыманай у Мінску — СМІ

03.09.2026 08:30
Абодва падазраваных паспелі пакінуць ЕС, і следчыя скептычна ацэньваюць шанцы прыцягнуць іх да суду.

Расія закрывае Інстытут Гётэ ў краіне

03.09.2026 09:15
Гэта рэакцыя расійскага боку на закрыццё Генеральнага консульства Расіі ў Боне і «Рускага дома» ў Берліне.