Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве чыталі «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Удзел у чытаннях узялі і беларусы

06.09.2026 11:52
Па запрашэнні прэзідэнта Караля Наўроцкага на мерапрыемстве прысутнічалі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. 
           .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і першая лэдзі Марта Наўроцка на Агульнапольскім чытанні. PAP/Albert Zawada

Беларускія акторы Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч паўдзельнічалі ў чытаннях «Дзядоў» Адама Міцкевіча, якія прайшлі ў цэнтры Варшавы ў суботу каля помніка паэту. Пра гэта паведамляе reform.news.

Па ўсёй Польшчы ў суботу прайшло «Нацыянальнае чытанне» — штогадовая акцыя, падчас якой публічна чытаюць творы польскай класікі. Сёлета выбралі твор Міцкевіча «Дзяды».

У «Дзядах» вельмі шмат сімвалічных момантаў, звязаных з беларускай культурай, нават самога выразу «Дзяды» не было ў польскай мове. Паэт Андрэй Хадановіч адзначаў, што абрад «з нашых абшараў, з Беларусі, з Вялікага Княства Літоўскага. У паэме ўваскрашаецца паўязычніцкі, паганскі ў сваёй аснове, але не чужы нашай версіі хрысціянства абрад выклікання духаў нябожчыкаў».

Па запрашэнні прэзідэнта Караля Наўроцкага на мерапрыемстве прысутнічалі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. На экранах падчас цырымоніі можна было бачыць помнік Міцкевічу ў Мінску.

вс