Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Кракаве прайшоў Марш таксаў і вялікі сабачы пікнік (ВІДЭА)

06.09.2026 16:20
У рамках мерапрыемства можна было бясплатна пракансультавацца з ветэрынарам, сабачым дыетолагам, кінолагам і спецыялістам па рэабілітацыі жывёл.
        ( )    .
Ганаровым патронам мерапрыемства быў мэр Кракава Аляксандр Мішальскі (на здымку) са сваёй таксай Мафінам.PAP/Łukasz Gągulski

У нядзелю, 6 верасня, адбыўся 28-ы Марш таксаў. Калона з сабакаў і іх уладальнікаў прайшла па цэнтры горада да Ратушнай вежы, дзе адбыліся шматлікія мерапрыемствы, звязаныя з хатнімі гадаванцамі. У прыватнасці, адбыўся конкурс на выбар «каралеўскай» таксы.

У рамках мерапрыемства можна было бясплатна пракансультавацца з ветэрынарам, сабачым дыетолагам, біхевіярыстам, кінолагам, зоафізіятэрапеўтам і спецыялістам па рэабілітацыі жывёл. Гаворыць прадстаўніца Кракаўскага сельскагаспадарчага ўніверсітэту Вольга Лясэк.

— Я — спецыялістка ў галіне харчавання сабак. На мерапрыемстве я давала парады наконт таго, як правільна карміць сабаку, як выбіраць харчаванне і як ацаніць стан здароўя гадаванца.

Акрамя таго, была магчымасць скарыстацца бясплатнымі паслугамі грумера.

Ганаровым патронам мерапрыемства быў мэр Кракава Аляксандр Мішальскі, у якога таксама ёсць такса па мянушцы Мафін.

вс