Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Кельцэ пачаўся 34-ы Міжнародны кірмаш узбраення

08.09.2026 12:21
Сёлета назіраецца рэкордная колькасць удзельнікаў — больш за тысячу фірмаў з усяго свету.
    MSBS  5,56
Модульная сістэма стралковай зброі MSBS калібра 5,56 мм у прыкладной канфігурацыі на Міжнародным кірмашы абароннай прамысловасці ў КельцэPAP/Michał Walczak

Больш за 1200 кампаній з 43 краін, у тым ліку 503 з Польшчы, прыехалі сёлета ў Кельцэ, каб узяць удзел на Міжнародным кірмашы абароннай прамысловасці. Мерапрыемства, якое праводзіцца ў 34-ы раз, афіцыйна пачалося апоўдні.

Якія інавацыі рыхтуюць экспаненты і які патэнцыял прадэманструе польская абаронная прамысловасць, даведвалася карэспандэнт Польскага радыё Агнешка Дронжкевіч.

— Сёлетні кірмаш узбраенняў бʼе рэкорды па папулярнасці, бо колькасць выстаўцоў уражвае. З 1993 года, калі мерапрыемства адбылося ўпершыню, у Кельцэ ніколі не прыязджала столькі кампаній і столькі зброі. Асаблівай увагі заслугоўваюць два элементы. Выстава айчыннага патэнцыялу, у тым ліку стэнд Польскай групы ўзбраенняў, найбуйнейшы на выставе, і выставачныя залы вядучай краіны, якой у гэтым годзе зʼяўляецца Канада. Канада сёлета надзвычай здзівіла, бо раней было 30 ці 40 кампаній з гэтай краіны, але ў гэтым годзе, уключаючы падвыстаўцоў, іх будзе амаль 200, сказаў Анджэй Махань, кіраўнік Міжнароднага кірмашу ў Кельцэ. Урад Канады накіраваў у Польшчу дэлегацыю з 500 чалавек.

Міжнародны кірмаш абароннай прамысловасці ў Кельцэ  - гэта найбуйнейшая выстава вайсковай тэхнікі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая на працягу многіх гадоў прыцягвае лідэраў ваеннага сектара з усяго свету.

ПР/юл