Польскі міністр прысутнічаў на міністэрскім саміце G20 у Х'юстане, дзе таксама пагутарыў з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША.
Трохдзённая сустрэча міністраў энергетыкі G20 у Хʼюстане дала польскай дэлегацыі магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і энергетыкі ЗША.
— Нашы адносіны ніколі не былі такімі добрымі, таму што ніколі раней Польшча не выкарыстоўвала інфраструктуру так эфектыўна для пабудовы архітэктуры бяспекі разам са Злучанымі Штатамі, — сказаў міністр у інтэрвʼю Польскаму радыё.
Мілаш Мотыка дадаў, што і Польшча, і ЗША поўныя рашучасці цалкам выключыць расійскі газ і расійскую сыравіну з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Згодна з гэтым планам, Польшча стане так званым газавым цэнтрам для ўсяго рэгіёну.
— Перамовы, якія мы правялі, дэманструюць поўнае разуменне амерыканскага боку гэтага падыходу, — дадаў міністр. Падчас сустрэчы міністраў энергетыкі G20 Мілаш Мотыка падкрэсліў, што энергетычная бяспека зʼяўляецца адной з найважнейшых стратэгічных мэтаў Польшчы.
ПР/юл