Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У памежных ваяводствах праходзяць вучэнні па рэагаванні на сігналы трывогі

19.09.2026 14:19
З-за ўзмацнення агрэсіўных дзеянняў Расіі каля польскай мяжы сістэмы папярэджання актывуюцца ў Польшчы ўсё часцей.
      ,  19.09.2026
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі, Люблін 19.09.2026PAP/Wojtek Jargiło

Навучанне па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі мае на мэце павысіць дасведчанасць насельніцтва, заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі.

Для жыхароў Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў арганізуецца спецыяльнае навучанне па рэагаванні на сігналы трывогі і папераджальныя паведамленні.

Марцін Кервінскі сказаў, што гэта навучанне, накіраванае на павышэнне ўстойлівасці ў крызісных сітуацыях.

— Ужо некалькі месяцаў мы паслядоўна праводзім навучанні. За апошні час мы зладзілі амаль тры тысячы падобных мерапрыемстваў па ўсёй Польшчы, на якіх знаёмім з відамі сірэн, як на іх рэагаваць на іх, навучаем аказанню медыцынскай дапамозе.

Марцін Кервінскі адзначыў, што з-за ўзмацнення агрэсіўных дзеянняў Расіі каля польскай мяжы сістэмы папярэджання актывуюцца ў Польшчы ўсё часцей.

IAR/яс