Паліцыя Пярэмышля затрымала 56-гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у пагрозах прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску. Паводле праваахоўнікаў, мужчына размясціў у сацыяльных сетках відэазапіс з пагрозамі на адрас кіраўніка ўрада. Прадстаўніца гарадской паліцыі Пярэмышля Караліна Кавалік адзначыла:
— Паліцыянты затрымалі 56-гадовага жыхара Перамышля, які апублікаваў у сацыяльных сетках відэа з пагрозамі на адрас прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча. Цяпер супрацоўнікі працягваюць праводзіць неабходныя працэсуальныя дзеянні.
Паліцыя Польшчы нагадвае, што публікацыя пагроз у інтэрнэце караецца па законе. Паводле артыкула 190 Крымінальнага кодэкса Польшчы, калі пагроза выклікае абгрунтаваныя асцярогі, што яна можа быць выкананая, вінаватаму можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.
iar/ez