Польшча рыхтуе прававыя новаўвядзенні дзеля ўзмацнення абароны медыцынскіх дадзеных пасля серыі буйных уцечак. Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі паведаміў, што адпаведныя нормы павінны быць гатовыя да канца года.
— Асобныя патрабаванні закрануць кампаніі, якія апрацоўваюць вялікія аб’ёмы медыцынскай інфармацыі. Кампаніі, якія маюць больш за сто тысяч запісаў, будуць абавязаныя адпавядаць дадатковым патрабаванням бяспекі, — заявіў Гаўкоўскі.
Улады таксама плануюць узмацніць сертыфікацыю такіх кампаній. Раней у сістэме MyDr адбыўся выцек даных, які мог закрануць каля 19 млн чалавек.
Новаўвядзенні рыхтуюцца на фоне чарговых інцыдэнтаў: у верасні паведамлялася пра атаку на праграму Medyc, у выніку якой маглі быць скампраметаваныя дадзеныя да пяці мільёнаў чалавек. Справу расследуюць праваахоўныя органы, а Упраўленне абароны персанальных дадзеных Польшчы рыхтуе праверку кампаніі, якая распрацавала праграму.
iar/эж