Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У другім туры выбараў мэра Кракава сустрэнуцца беспартыйны кандыдат і прадстаўніца кіруючай партыі

28.09.2026 10:40
Датэрміновыя выбары ў Кракаве сталі вынікам майскага рэферэндуму, у выніку якога быў адкліканы мэр Аляксандр Мішальскі.
     11 .
Другі тур выбараў прызначаны на 11 кастрычніка. PAP/Łukasz Gągulski

Кандыдат ад асацыяцыі «Кракаў для жыхароў» Лукаш Гібала перамог на ўчорашніх (27 верасня) выбарах, атрымаўшы 36,3% галасоў. Сенатар ад «Грамадзянскай кааліцыі» Моніка Пянткоўская атрымала 29,9%.

Нагадаем, што датэрміновыя выбары ў Кракаве сталі вынікам майскага рэферэндуму, у выніку якога быў адкліканы мэр Аляксандр Мішальскі. Палітык страціў давер жыхароў у выніку ўвядзення вельмі строгай зоны чыстага транспарту, прызначэннем партыйных калег на важныя пасады ў гарадскіх прадпрыемствах, а таксама рознымі піяр-промахамі.


Лукаш Гібала Лукаш Гібала

Беспартыйны Лукаш Гібала звяртаецца да выбаршчыкаў Кракава, каб не ўступаць у палітычныя змовы. Кандыдат на мэра Кракава гаворыць, што яго галоўная мэта — вырашыць праблемы, якія найбольш хвалююць жыхароў.

— Я не абяцаю невядома што. Не будзе метро і вялікіх інвестыцый, бо на гэта няма ні месца, ні грошай. Я абяцаю, што выпраўлю беспарадак, які пакінулі мае папярэднікі, вярну нармальны стан. То бок не будзе такіх эксперыментаў, як зона чыстага паветра ва ўсім горадзе. Я прапаную правесці рэферэндум, а ў ім прапаную такую зону ў цэнтральнай частцы горада.


Моніка Пянткоўска Моніка Пянткоўска

Кандыдатка ў мэры Кракава Моніка Пянткоўска задаволена сваім вынікам у першым туры выбараў. Палітык «Грамадзянскай кааліцыі» запэўніла кракавян, што будзе шмат працаваць, каб заваяваць як мага большую падтрымку:

— Я задаволеная вынікам, дзякую. Я ўспрымаю яго як штуршок да далейшай цяжкай працы, якая прыносіць вынікі. Я цешуся, што ўдалося пераканаць такую вялікую групу жыхароў. Абяцаю, што бліжэйшыя два тыдні я буду не толькі з вамі размаўляць, але буду і слухаць вашых ідэй.

Другі тур выбараў прызначаны на 11 кастрычніка.

ав