Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

13-гадовы падлетак планаваў атаку ў школе

28.09.2026 14:31
Супрацоўнікі паліцыі з Вамбжэзна прадухілілі запланаваную атаку ў школе. Функцыянеры затрымалі 13-гадовага хлопчыка і канфіскавалі падрыхтаваную ім зброю — багнет і цясак.
   .
Фота толькі для ілюстрацыі.pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Паводле інфармацыі з Упраўлення ваяводскай паліцыі ў Быдгашчы, у ноч з 27 на 28 верасня супрацоўнікі атрымалі паведамленне з Упраўлення міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва пра падлетка, які плануе атаку ў школе, у якой ён вучыцца. У перададзенай інфармацыі пазначалася, што 13-гадовы падлетак раней забіў некалькі катоў, сказала прэс-сакратар каменданта паліцыі ў Быдгашчы Моніка Хлебіч.

— Падчас ператрусу ў кватэры падлетка супрацоўнікі знайшлі багнет, схаваны ў заплечніку, падрыхтаваным у школу. На месцы здарэння таксама быў канфіскаваны цясак. Хлопец паказаў функцыянерам месца блізу дома, дзе сапраўды былі знойдзены целы катоў.

Мяркуецца, што на катах хлопец трэніраваўся перад атакай.

У цяперашні час праводзяцца паліцэйскія дзеянні з удзелам падлетка ў прысутнасці яго бацькі. Да справы таксама падключаны супрацоўнікі Падраздзялення па барацьбе з лічбавымі злачынствамі.

ав