Пентагон пацвердзіў, што вывучае магчымасць стварэння пастаяннай ваеннай базы ў Польшчы. Размяшчэнне пастаянных амерыканскіх войскаў у Польшчы было згадана ў заяве віцэ-сакратара Пентагона Элбрыджа Колбі аб рэалізацыі Нацыянальнай абароннай стратэгіі.
Адначасова Пентагон пацвердзіў, што рэалізацыя абароннай стратэгіі ЗША прывяла да скарачэння колькасці амерыканскіх вайсковых брыгад у Еўропе з пяці да трох. Элбрыдж Колбі заявіў, што стратэгія ЗША прадугледжвае перанос адказнасці за абарону Еўропы, і Пентагон павінен засяродзіцца на падтрымцы саюзнікаў у гэтай задачы.
— Мы робім гэта на двухбаковым узроўні, праводзячы тэхнічныя дыскусіі і цесна супрацоўнічаючы, у тым ліку вывучаючы патэнцыял стварэння пастаяннай амерыканскай ваеннай базы ў Польшчы, — падкрэсліў ён у заяве, накіраванай у Кангрэс ЗША.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы абвясціла, што Белы дом, верагодна, прыме рашэнне па гэтым пытанні да канца года.
ПР/юл