Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы набіраюць абароты кібератакі ў сферы аховы здароўя

02.10.2026 13:21
Эксперты кажуць, пра растучую пагрозу жыццю пацыентаў, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Ілюстрацыйнае фотаImage by Elchinator from Pixabay/CC0

Да канца верасня ў сферы аховы здароўя ў Польшчы было зафіксавана амаль 1400 інцыдэнтаў у сферы кібербяспекі. Гэта такая ж колькасць, як і за ўвесь мінулы год. Расце не толькі іх колькасць, але і складанасць нападаў. У крайніх выпадках кібератакі могуць паўплываць на здароўе і жыццё пацыентаў, сігналізуе выданне.

Дырэктар аддзела аперацый сістэм ІКТ у Цэнтры электроннай аховы здароўя Ерэмі Аляхновіч заявіў, што расце не толькі колькасць, але і складанасць нападаў. Ён адзначыў, што ў крайніх выпадках кібератакі могуць паўплываць на здароўе і жыццё пацыентаў.

— Такія выпадкі яшчэ не здараліся ў Польшчы, але былі ўжо ў іншых краінах, — сказаў адмысловец.

У канцы верасня медычны цэнтр Enel-Med абвясціў аб выяўленні кібератакі, у выніку якой злачынцы атрымалі доступ да некаторых дадзеных пацыентаў. Пацярпела прыкладна 3% усёй базы дадзеных пацыентаў.

— Інцыдэнт быў хутка выяўлены, і кібератака была спынена, — падкрэслілі прадстаўнікі кампаніі.

Адначасова віцэ-прэмʼер і міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі абвясціў на платформе X, што Цэнтральнае бюро расследаванняў праводзіць мерапрыемствы, звязаныя з інцыдэнтам з дадаткам Medyc ад Qbusoft. Гэта чарговая нядаўняя ўцечка медычных дадзеных у Польшчы. У жніўні Міністэрства лічбавых спраў абвясціла, што кібератака на MyDr прывяла да ўцечкі дадзеных 19 мільёнаў палякаў, у тым ліку інфармацыі аб леках і рэцэптах, нагадвае выданне.

юл