Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пачалася акцыя па нейтралізацыі мін часоў Другой сусветнай вайны ў Свінауйсці

05.10.2026 14:00
Паводле паведамлення Цэнтра ўрадавай бяспекі, акцыя будзе працягвацца з 5 па 8 кастрычніка.
Пачалася акцыя па нейтралізацыя мін часоў Другой сусветнай вайны ў Свінауйсці PAP/Marcin Bielecki

Пачалася аперацыя па нейтралізацыі боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны, знойдзеных на дне Паморскага заліва ў Свінауйсці (поль. Świnoujście). У бліжэйшыя дні вадалазы знішчаць пяць брытанскіх мін, якія былі знойдзены падчас расчысткі марскога дна для будаўніцтва хвалеадбойніка для новага кантэйнернага порта.

Вадалазы будуць знішчаць міны метадам дэфлаграцыі. У чым ён заключаецца — тлумачыць капітан ВМС Лукаш Казярскі (Łukasz Koziarski).

— Простымі словамі, гэта спальванне выбуховых рэчываў без вялікага выбуху. Мы хочам мінімізаваць уплыў гэтых неўзарваных боепрыпасаў на навакольнае асяроддзе, — кажа капітан.

Перад пачаткам аперацыі з рэгіёна дзеянняў адпужваюць птушкі. У сваю чаргу для людзей была ўведзена забарона ўваходзіць у ваду.

Паводле паведамлення Цэнтра ўрадавай бяспекі, нейтралізацыя неўзарваных боепрыпасаў у Балтыйскім моры паміж Свінауйсцем і Мендзыздроямі (поль. Świnoujście-Międzyzdroje) будзе працягвацца з 5 па 8 кастрычніка.

IAR/аз