У чацвер, 8 кастрычніка, у Лешчыдоле-Навінах на Мазоўшы 15-гадовы падлетак параніў траіх работнікаў школы. Адна з пацярпелых, 37-гадовая супрацоўніца, памерла. Нападніка затрымалі.
Напярэдадні ў Астралэнцы 19-гадовы вучань з нажом параніў дзевяць чалавек, сярод іх вучняў і настаўнікаў. У Серадзі паліцыя прадухіліла напад 17-гадовага вучня, у якога знайшлі два нажы.
— Забурыліся ўсе сацыяльныя адносіны, мы не з’яўляемся выключэннем. Да нас, на жаль, таксама даходзіць хваля гвалту. На паводзіны моладзі ўплываюць сямейныя адносіны, сродкі масавай інфармацыі і прапушчаныя папераджальныя сігналы ад іх, — кажа эксперт у пытаннях бяспекі Пётр Цаліньскі, і ўдакладняе, што без падтрымкі маладых людзей і адукацыі грамадства польскія школы могуць прыйсці да амерыканскай мадэлі з аховай і рамкамі на ўваходзе.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск склікаў тэрміновую нараду сілавых ведамстваў з удзелам міністаркі адукацыі Барбары Навацкай.
iar/pap/ez