Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 500 экспанентаў прымуць удзел у сёлетнім Міжнародным кніжным кірмашы ў Кракаве

19.10.2026 13:00
Гэта адна з найбуйнейшых сустрэчаў прадстаўнікоў выдавецкай галіны ў Польшчы.
Кнігіmoritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі кніг, сумесныя чытанні і сотні выдаўцоў — у Кракаве праходзіць апошняя падрыхтоўка да 29-га Міжнароднага кніжнага кірмашу.

Штогод адна з найбуйнейшых сустрэч прадстаўнікоў выдавецкай галіны ў Польшчы прыцягвае каля 60 000 наведвальнікаў, кажа прадстаўніца арганізатараў Малгажата Доўнар (Małgorzata Downar).

— Сёлета свой удзел пацвердзілі больш за 500 экспанентаў і больш за тысячу аўтараў. Праграма мерапрыемства прадугледжвае больш за 1 200 сустрэч з аўтарамі, дэбатаў, майстэрняў і іншых, — заявіла Малгажата Доўнар.

Міжнародны кніжны кірмаш у Кракаве пачнецца ў чацвер (22 кастрычніка) і працягнецца да бліжэйшай нядзелі.

IAR/аз