У інтэрв'ю парталу «Wirtualna Polska» чыноўнік падкрэсліў, што «адназначна хоча абвергнуць» такія паведамленні. Палітык заявіў, што асобы, якія іх апублікавалі, «безумоўна, не зʼяўляюцца сябрамі Польшчы».
— Гэта няпраўда. Польшча дапамагае і будзе працягваць дапамагаць Украіне. 90% дапамогі, якая ідзе ва Украіну, ідзе праз Польшчу. Сюды ўваходзяць розныя інструменты, такія як праграма PERL, якая фінансуе закупкі амерыканскай зброі для Украіны. Усе гэтыя пастаўкі ідуць праз Польшчу, і нічога не зменіцца.
Намеснік міністра Цэзары Томчык таксама пракаментаваў рашэнне Львоўскай абласноў рады, якая абвясціла 2027 год годам Рамана Шухевіча, камандзіра УПА.
— Мы маем дачыненне з сітуацыяй, якая ніколі не павінна была адбыцца. Гэтая сітуацыя ўплывае на польска-ўкраінскія адносіны. І, як учора абвясціў міністр Басацкі, украінская адміністрацыя абвясціла, што гэтага не адбудзецца на нацыянальным узроўні.
Намеснік міністра сказаў журналістам, што гэтая скандальная справа і «плявок у бок Польшчы». Ён дадаў, што размаўляў са сваім украінскім калегам, і, паводле слоў намесніка міністра нацыянальнай абароны, урад і прэзідэнт не маюць да гэтай ідэі ніякага дачынення.
— Польшча дапамагае і будзе працягваць дапамагаць Украіне, таму што гэта таксама адпавядае польскім нацыянальным інтарэсам, — заявіў намеснік міністра Цэзары Томчык.
ПР/юл