Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш месцаў у цягніках PKP Intercity падчас святочных выходных

28.10.2026 17:15
Польскі чыгуначны перавозчык PKP Intercity рыхтуецца да падвышанага пасажырапатоку ў перыяд 30.10-2.11.
      PKP Intercity
Экспрэс польскай дзяржаўнай пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity Shutterstock/Martyn Jandula
Польскі чыгуначны перавозчык PKP Intercity падрыхтаваў 210 дадатковых вагонаў для 126 цягнікоў, якія будуць курсаваць з 28 кастрычніка па 2 лістапада. Кампанія рыхтуецца да павелічэння пасажырапатоку напярэдадні Дня Усіх Святых, які адзначаецца 1 лістапада, а таксама ў Дзень памінання памерлых — 2 лістапада.

Дадатковыя вагоны дазволяць павялічыць колькасць месцаў для пасажыраў, якія плануюць паездкі ў святочныя дні. Кампанія паведамляе, што будзе пастаянна сачыць за продажам білетаў на асобныя рэйсы і пры неабходнасці далучаць дадатковыя вагоны. Паводле прадстаўніцы PKP Intercity Юстыны Маскалевіч-Адэрэк ( Justyna Moskalewicz — Aderek), у некаторых цягніках колькасць месцаў павялічыцца ўдвая.

— Па меры тэхнічных магчымасцяў мы будзем далучаць дадатковыя вагоны. Колькасць вагонаў у цягніках будзе павялічвацца ў залежнасці ад пасажырскага попыту. Найбольшага наплыву пасажыраў мы чакаем у пятніцу, 30 кастрычніка.

Чакаецца, што павышаны пасажырапаток захаваецца да 2 лістапада.

IAR/яс