Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Варшавы рэкамендуюць жыхарам 1 лістапада перамяшчацца гарадскім транспартам

29.10.2026 12:30
Спецыяльныя аўтобусныя і трамвайныя лініі, пазначаныя літарай «C», забяспечаць даезд да варшаўскіх некропаляў.
Гарадскі аўтобус у цэнтры Варшавы Крыніца: Warszawski Transport Publiczny

Улады Варшавы рэкамендуюць жыхарам у Дзень усіх святых (1 лістапада) перамяшчацца гарадскім транспартам. Схема руху вакол могілак будзе зменена, а прыпаркаваць аўтамабіль будзе цяжка. 

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі ў відэа, размешчаным у сацыяльных сетках, паведаміў, што на варшаўскіх вуліцах будзе курсіраваць у агульнай складанасці 28 адмысловых ліній, у тым ліку дзве новыя.

— У гэтыя дні аўтобусы і трамваі будуць прыярытэтнымі. Некаторыя з іх будуць курсіраваць кожную хвіліну ці дзве. Галоўныя вуліцы каля могілак будуць зачыненыя, але аўтобусы і трамваі даставяць пасажыраў як мага бліжэй да могілак.

Адмысловыя аўтобусныя і трамвайныя лініі будуць працаваць з 9:00 да 17:00 у суботу (31 кастрычніка), і з 7:00 да 19:00 у Дзень усіх святых (нядзеля, 1 лістапада). Асобныя аўтобусныя маршруты будуць працаваць да 22:00. 2 лістапада (Дзень памінання памерлых) расклад руху некаторых аўтобусаў будзе зменены, каб аўтобусы даязджалі бліжэй да могілак.

31 кастрычніка метро будзе курсіраваць прыкладна кожныя 4 хвіліны на лініі М1 і кожныя 5 хвілін на лініі М2, а 1 лістапада — нават кожныя 3 хвіліны на лініі М1 і кожныя 3 хвіліны 30 секунд на лініі М2. 31 кастрычніка і 1 лістапада трамваі будуць ездзіць па суботнім раскладзе.

ав