У 2025 годзе ў Польшчы было перасаджана 2516 органаў: 2410 ад памерлых і 106 ад жывых донараў. Атрымальнікамі сталі 2360 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў панядзелак на X.
Міністэрства адзначыла, што высокая трансплантацыйная актыўнасць працягваецца і ў 2026 годзе. Са студзеня па канец верасня 2026 года было праведзена 1815 трансплантацый органаў ад памерлых і жывых донараў.
- За кожнай з гэтых лічбаў стаіць чалавек, якому быў дадзены шанец жыць зноў, вярнуцца да здароўя, да сваёй сям'і і да паўсядзённага жыцця. Транспланталогія – гэта не толькі дасягненне сучаснай медыцыны, але і гісторыя другіх шанцаў, якія сталі магчымымі дзякуючы салідарнасці донараў, нялёгкім рашэнням іх семʼяў і адданасці ўсёй транспланталагічнай супольнасці, – падкрэсліла Міністэрства аховы здароўя.
За дасягненне чарговага рэкорднага года польская транспланталогія была адзначана прэміяй «Партрэты польскай медыцыны», якая ўшаноўвае ўсіх, хто ўдзельнічае ў працэсе донарства і трансплантацыі. «Партрэты польскай медыцыны» – гэта прэстыжная ўзнагарода ў медыцынскай галіне, якую штогод уручае часопіс і вэб-сайт «Rynek Zdrowia».
PAP/ав