Больш за палову палякаў падтрымліваюць права аднаполых параў выхоўваць дзіця. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, замоўленага «Кампаніяй супраць гамафобіі».
У апытаных пыталіся, ці ў семʼях, дзе абодва бацькі аднаго полу, а польскае заканадаўства прызнае толькі аднаго, другому з бацькоў варта гарантаваць права працягваць выхаванне дзіцяці.
56,9% рэспандэнтаў адказалі «так» або «хутчэй так». 24,7% выступілі супраць прадастаўлення роўных правоў на выхаванне дзіцяці ў такой сям'і.
Крыху менш за 19% заявілі, што ў іх няма меркавання па гэтым пытанні.
У сваю чаргу на пытанне, ці павінна права на выхаванне дзіцяці залежаць ад ступені сваяцтва, 61% рэспандэнтаў адказалі, што права на догляд за дзіцем павінна быць прадастаўлена тым, хто штодня выхоўвае і даглядае за дзіцём, нават калі яны не зʼяўляюцца сваякамі.
24% рэспандэнтаў прытрымліваліся супрацьлеглага меркавання.
— Польскае грамадства даўно зразумела, што сямʼя складаецца з людзей, якія штодня даглядаюць за дзіцём. Цяпер надышоў час, зразумець гэта ўстановам і палітыкам, — пракаментаваў Матэвуш Тшаска з «Кампаніі супраць гамафобіі».
Паводле ацэнак кампаніі, прыблізна 50 000 дзяцей выхоўваюцца ў так званых «вясёлкавых семʼях».
Даследаванне было праведзена SW Research на рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1000 польскіх жанчын і мужчын у канцы кастрычніка 2026 года.
PAP/аз