Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апытанне: Больш за палову палякаў падтрымліваюць права аднаполых параў выхоўваць дзіця

04.11.2026 16:00
Паводле ацэнак «Кампаніі супраць гамафобіі», прыблізна 50 000 дзяцей выхоўваюцца ў так званых «вясёлкавых сем'ях».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Gerd Altmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за палову палякаў падтрымліваюць права аднаполых параў выхоўваць дзіця. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, замоўленага «Кампаніяй супраць гамафобіі».

У апытаных пыталіся, ці ў семʼях, дзе абодва бацькі аднаго полу, а польскае заканадаўства прызнае толькі аднаго, другому з бацькоў варта гарантаваць права працягваць выхаванне дзіцяці.

56,9% рэспандэнтаў адказалі «так» або «хутчэй так». 24,7% выступілі супраць прадастаўлення роўных правоў на выхаванне дзіцяці ў такой сям'і.

Крыху менш за 19% заявілі, што ў іх няма меркавання па гэтым пытанні.

У сваю чаргу на пытанне, ці павінна права на выхаванне дзіцяці залежаць ад ступені сваяцтва, 61% рэспандэнтаў адказалі, што права на догляд за дзіцем павінна быць прадастаўлена тым, хто штодня выхоўвае і даглядае за дзіцём, нават калі яны не зʼяўляюцца сваякамі.

24% рэспандэнтаў прытрымліваліся супрацьлеглага меркавання.

— Польскае грамадства даўно зразумела, што сямʼя складаецца з людзей, якія штодня даглядаюць за дзіцём. Цяпер надышоў час, зразумець гэта ўстановам і палітыкам, — пракаментаваў Матэвуш Тшаска з «Кампаніі супраць гамафобіі».

Паводле ацэнак кампаніі, прыблізна 50 000 дзяцей выхоўваюцца ў так званых «вясёлкавых семʼях».

Даследаванне было праведзена SW Research на рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1000 польскіх жанчын і мужчын у канцы кастрычніка 2026 года.

PAP/аз