Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Еўрапарламента ў Варшаве: Еўропа пачула папярэджанні Польшчы пра пагрозы з Усходу

06.11.2026 12:08
Палітык таксама заклікала працягваць падтрымку Украіны і ціск на Расію. 
     , , 6  2026 .
Старшыня Еўрапарламента прамаўляе ў Сейме Польшчы, Варшава, 6 лістапада 2026 г. PAP/Paweł Supernak

Еўрасаюз усё больш сур'ёзна ўспрымае гібрыдныя пагрозы з Усходу, пра якія Польшча папярэджвала гадамі. Пра гэта заявіла старшыня Еўрапарламента Роберта Мецола пасля сустрэчы з маршалкам (старшынёй) польскага Сейма Уладзімежам Чажастым у Варшаве, 6 лістапада.

Бакі таксама абмеркавалі і будучае ўступленне Украіны ў Еўрасаюз. Мецола падзякавала Польшчы за яе ролю ва ўмацаванні еўрапейскай бяспекі:

— Ва ўсім Еўрасаюзе мы інвестуем у абарону і баявую гатоўнасць. І тут я хацела б падзякаваць Польшчы за яе вядучую ролю ў гэтым пытанні як у ЕС, так і ў НАТА.

У Еўрапейскім парламенце мы прынялі заканадаўства, накіраванае на павелічэнне нашых магчымасцяў, умацаванне абароннай прамысловасці і спрашчэнне трансгранічнага супрацоўніцтва. І тут я хацела б шчыра падзякаваць польскім еўрадэпутатам, якія ўзначальвалі гэтыя перамовы.

Палітык таксама заклікала працягваць падтрымку Украіны і ціск на Расію. У сваю чаргу маршалак Сейма Уладзімеж Чажасты паведаміў, што ў траўні Варшава прыме канферэнцыю кіраўнікоў парламентаў краін ЕС і НАТА, прысвечаную бяспецы Еўропы.

iar/pap/ez