Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Грамадства радыкалізуецца, неабходна рэагаваць». Эксперт каментуе напад у Кракаве

08.11.2026 11:34
Трывогу павінны выклікаць не толькі экстрэмісцкія матэрыялы, але і паводзіны, якія могуць сведчыць аб радыкалізацыі чалавека.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Shutterstock/sema srinouljan

— Нарастае праблема радыкалізацыі грамадства, — кажа Сяргіюш Паршоўскі (Sergiusz Parszowski), старшыня аналітычнага цэнтра «Абсерваторыя бяспекі» (Obserwatorium Bezpieczeństwa).

Так ён пракаментаваў падзеі ў Кракаве, дзе ў цэнтры горада 24-гадовы мужчына забіў 6 чалавек і параніў 16. Пазней у яго доме былі знойдзены целы трох членаў яго сям'і. Вядома, што раней злачынца публікаваў у інтэрнэце экстрэмісцкі кантэнт.

У эфіры «Польскага радыё 24» (Polskie Radio 24) Сэргіюш Паршоўскі заявіў, што радыкалізацыя моладзі — гэта праблема, якой неабходна займацца.

— Мы не ў стане ўсё прадухіліць, але неабходна звяртаць увагу на трывожныя паводзіны, на схільнасці да радыкалізацыі. Гэтая праблема пашыраецца, трэба ёй заняцца на дзяржаўным узроўні. Зварот і просьба, таксама да слухачоў, каб звяртаць увагу і паведамляць, калі бачым нешта, што выклікае трывогу. Нават калі нейкая інстытуцыя не прыме нашага паведамлення, трэба звярнуцца ў іншую. Магчыма, там знойдзецца чалавек, які адрэагуе правільна.

Сэргіюш Паршоўскі адзначыў, што трывогу павінны выклікаць не толькі экстрэмісцкія матэрыялы, але і паводзіны, якія могуць сведчыць аб радыкалізацыі чалавека.

Паводле інфармацыі паліцыі, злачынца — грамадзянін Польшчы, жыхар горада Астровец-Свентакшыскі. Раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

З сённяшняга дня (8 лістапада) па заўтрашні (9 лістапада) у Польшчы абвешчана нацыянальная жалоба. У Кракаве яна працягнецца да 11 лістапада. Адзін з паліцэйскіх, які атрымаў цяжкія раненні, цяпер змагаецца за жыццё ў бальніцы. Для яго тэрмінова патрабуецца кроў групы AB Rh+ (чацвёртая станоўчая). Начальнік Генеральнага штаба заклікаў вайскоўцаў масава здаваць кроў для гэтага афіцэра і ўсіх пацярпелых у выніку страляніны.

IAR/нг

Пасля трагічных падзей у Кракаве ў Польшчы аб’яўлена двухдзённая нацыянальная жалоба

08.11.2026 08:13
У выніку страляніны ў цэнтры Кракава загінулі шэсць чалавек, 16 былі параненыя, у тым ліку паліцэйскія.

Замежныя СМІ пра падзеі ў Кракаве: у Расіі паведамляюць пра параненую расійскую грамадзянку

08.11.2026 08:51
Амерыканскія СМІ падрабязна асвятляюць напад.