Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Рукамі стрымліваў крывацёк». Параненых паліцэйскіх ратавалі вядомыя хірургі, якія абедалі побач з месцам нападу

08.11.2026 13:02
Абодва паліцэйскія атрымалі цяжкія раненні, адзін з іх трапіў у бальніцу ў крытычным стане.
.  .
Праф. Міхал Пендзівятр.Фота: Szpital Uniwersytecki/You Tube/Fakt

Двум паліцэйскім, цяжка параненым падчас страляніны ў Кракаве, своечасова дапамаглі два вядомыя кракаўскія хірургі, якія выпадкова абедалі ў суседнім рэстаране.

Як паведамляе газета «Fakt», прафесар Міхал Пэндзівятр (Michał Pędziwiatr) і доктар Матэвуш Вердак (Mateusz Wierdak) адразу кінуліся на дапамогу параненым. Доктар Вердак прама на вуліцы, без медыцынскіх інструментаў, здолеў спыніць крывацёк у аднаго з паліцэйскіх. Прафесар Пэндзівятр таксама аказаў дапамогу на месцы, а пазней у бальніцы аперыраваў іншых пацярпелых ад 24-гадовага стралка.

Павел Паўліца з Польскага радыё пагутарыў з прафесарам Міхалам Пэндзівятрам.

— Калі стрэлы сціхлі, мы кінуліся на дапамогу. Нашай задачай было ацаніць, наколькі цяжкія раненні ў пацярпелых. Сапраўды, раны былі сур’ёзныя, паколькі ад агнястрэльнай зброі. Аказалася, што дапамогу ў першую чаргу неабходна аказаць паліцэйскаму, які абясшкодзіў тэрарыста. Матэвуш Вердак самаахвярна зняў уласны плашч, накрыў ім параненага і рукамі стрымліваў крывацёк.

Параненыя паліцэйскія Якуб Кулік (Jakub Kulik) і Артур Мараньскі (Artur Morański) рызыкавалі жыццём, каб спыніць тэрарыста і не даць яму далей забіваць. Нягледзячы на ўласныя цяжкія раненні, адзін з іх здолеў абясшкодзіць (параніць) нападніка і ўтрымліваць яго, пакуль не страціў сілы. Жыхароў Польшчы заклікалі здаваць кроў для параненых, аднак пазней Рэгіянальны цэнтр донарства паведаміў, што няма неабходнасці ў крыві, яе дастаткова для параненых.

Абодва паліцэйскія атрымалі цяжкія раненні, адзін з іх трапіў у бальніцу ў крытычным стане. Своечасовая дапамога хірургаў магла адыграць вырашальную ролю ў выратаванні іх жыцця.

нг

Пасля трагічных падзей у Кракаве ў Польшчы аб’яўлена двухдзённая нацыянальная жалоба

08.11.2026 08:13
У выніку страляніны ў цэнтры Кракава загінулі шэсць чалавек, 16 былі параненыя, у тым ліку паліцэйскія.

Замежныя СМІ пра падзеі ў Кракаве: у Расіі паведамляюць пра параненую расійскую грамадзянку

08.11.2026 08:51
Амерыканскія СМІ падрабязна асвятляюць напад.

«Грамадства радыкалізуецца, неабходна рэагаваць». Эксперт каментуе напад у Кракаве

08.11.2026 11:34
Трывогу павінны выклікаць не толькі экстрэмісцкія матэрыялы, але і паводзіны, якія могуць сведчыць аб радыкалізацыі чалавека.