Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі паведаміў аб пераглядзе правілаў абыходжання са зброяй

10.11.2026 15:10
Усе правілы абыходжання са зброяй будуць перагледжаны і, магчыма, зменены.
Марцін Кярвінскі PAP/Art Service

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі ў эфіры Польскага радыё 24. Ён растлумачыў, што Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі супрацоўнічае з Міністэрствам абароны ў гэтым пытанні.

Марцін Кярвінскі адзначыў, што некаторая зброя не зарэгістравана, што можа ствараць пагрозу грамадскаму парадку:

— Мы як раз завершылі працу над урэгуляваннем пытання калекцыянерскай зброі, валоданне якой у Польшчы не падлягае рэгістрацыі, але якая таксама можа выкарыстоўвацца для чынення жудасных злачынстваў. У гэтым выпадку ў нас ужо гатовыя заканадаўчыя прапановы, якія мы, як МУС, прадставім.

Рэкамендацыя аб пераглядзе правілаў ліцэнзавання зброі была выдадзеная пасля тэрарыстычнага акту, які адбыўся ў мінулую суботу ў Кракаве. Нападнік забіў шэсць чалавек і параніў больш за дзесяць. У яго былі дазволы на дзве адзінкі агнястрэльнай зброі. Ён таксама выкарыстаў агнястрэльную зброю, на якую быў дазвол у яго бацькі.

ав