Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшава заклікае ўсіх далучыцца да святкавання Дня незалежнасці

10.11.2026 11:00
11 лістапада каля Цытадэлі і на вуліцы Кракаўскае Прадмесце адбудзецца фестываль «Супольная незалежнасць».
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

11 лістапада каля Цытадэлі і на вуліцы Кракаўскае Прадмесце адбудзецца фестываль «Супольная незалежнасць» (пачатак а 10:00). У рамках фестывалю будуць арганізаваныя канцэрты, танцавальныя выступы, майстар-класы, прагулкі і наведванне выставаў.

Дырэктар Музею гісторыі Польшчы Марцін Напюркоўскі запэўнівае, што ўстанова падрыхтавала шмат прапановаў да Дня незалежнасці.

— Галоўнай прапановай з’яўляецца выстава «Па што стаіць чарга», прысвечаная музыцы, менавіта як прастора барацьбы за свабоду на працягу ўсяго часу ПНР. У нас цэлы шэраг актыўнасцяў, звязаных з рознымі формамі святкавання гэтага дня і, як у Музеі гісторыі Польшчы, задумы над супольнай гісторыяй, якая нас аб’ядноўвае. У 12 гадзін мы разам заспяваем дзяржаўны гімн.

У святкаванні ўдзел будзе прымаць і Музей Войска Польскага, які месціцца побач, гаворыць намесніца дырэктара Магдалена Рахноўска.

— З 10.00 можна будзе бясплатна наведаць выставу «Тысяча гадоў славы Войска Польскага», часовую выставу «500 гадоў цяшынскай збройнай справы». З 12 да 18 запрашаем на мілітарны пікнік, цэнтральнай падзеяй якога стане парад мілітарнага гістарычнага транспарту. Сярод іншага, будзе ваенная зона, дзе можна паглядзець ваенны транспарт.

Будзе магчымасць сустрэцца з салдатамі з розных падраздзяленняў, у тым ліку элітарнай адзінкі GROM.
А 17:15 побач з Цытадэляй пачнецца канцэрт пад назвай «Супольная незалежнасць», падчас якога 16 артыстаў, якія прадстаўляюць 16 ваяводстваў, выканаюць народныя песні ў сучасных апрацоўках. Сярод выканаўцаў — Анджэй Пясэцкі, Юстына Стэчкоўска і Томаш Арганек.

Уваход на мерапрыемствы бясплатны.

ав