Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча атрымала перамогу у судзе супраць Pfizer

12.11.2026 17:47
Бельгійскі суд сёння (12 лістапада) пацвердзіў, што зборы за аэранавігацыю належаць Польскаму агенцтву па аэранавігацыйных паслугах, а не Дзяржаўнай казне.
Polska Agencja Żeglugi Powietrznej
Polska Agencja Żeglugi Powietrznej PAŻP, pansa.pl

Польскае агенцтва па аэранавігацыйных паслугах (PANSA) атрымала перамогу ў бельгійскім судзе супраць фармацэўтычнай кампаніі Pfizer.

Суд адмяніў рашэнне аб канфіскацыі сродкаў PANSA (дзяржаўны орган па кіраванні паветраным рухам) на карысць Pfizer, тым самым задаволіўшы скаргу агенцтва. Прычынай канфіскацыі стала гаспадарчая спрэчка Pfizer з польскім урадам з нагоды неаплачаных вакцын супраць COVID.

Старшыня PANSA Магдалена Яворска-Мацьковяк (Magdalena Jaworska-Maćkowiak) заявіла Польскаму радыё, што гэта была адна з найважнейшых спраў для агенцтва, якая вялася ў складаных абставінах.

— Мы абаранялі сябе ў сітуацыі, калі справа насамрэч нас не тычылася, бо яна тычылася зусім асобнай спрэчкі, у якой мы сталі, у пэўным сэнсе, закладнікамі. Мы мусілі забяспечыць уласнае фінансаванне на пераходны перыяд, што не гарантавала нам доўгатэрміновай стабільнасці, — заявіла старшыня PANSA Магдалена Яворска-Мацьковяк.

Бельгійскі суд сёння (12 лістапада) пацвердзіў, што зборы за аэранавігацыю належаць Польскаму агенцтву па аэранавігацыйных паслугах, а не Дзяржаўнай казне.

Рахункі PANSA былі арыштаваныя ў ліпені, праз некалькі дзён пасля таго, як суд абавязаў Польшчу прыняць 64 мільёны доз вакцын Pfizer і выплаціць кампаніі больш за 5 мільярдаў злотых. Рахункі PANSA былі арыштаваныя Еўрапейскай арганізацыяй па каардынацыі паветранага руху Eurocontrol.

IAR/яс