Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эканоміка Польшчы расце, але знайсці працу становіцца ўсё цяжэй

14.11.2026 08:09
Узровень беспрацоўя павялічыўся з 2,8 да 3,2%. У трэцім квартале службы занятасці атрымалі 114 тысяч прапаноў працы супраць 126 тысяч годам раней.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Janno Nivergall

Нягледзячы на эканамічны рост, рынак працы ў Польшчы перажывае застой. Кампаніі не спяшаюцца наймаць новых супрацоўнікаў, а беспрацоўныя вымушаныя шукаць вакансіі ўсё даўжэй. Пра гэта паведамляе Польскі эканамічны інстытут (PIE). У другім квартале 2026 года ВУП краіны вырас на 4,1%, аднак за студзень–верасень занятасць у сектары прадпрыемстваў скарацілася на 1%.

Узровень беспрацоўя павялічыўся з 2,8 да 3,2%. У трэцім квартале службы занятасці атрымалі 114 тысяч прапаноў працы супраць 126 тысяч годам раней.

Сярэдні час пошуку працы вырас з 7,8 да 9,2 месяца. Доля людзей, якія шукаюць працу больш за год, таксама прыкметна павялічылася. Паводле апытанняў, 82% кампаній не плануюць змяняць колькасць супрацоўнікаў, а дзевяць працэнтаў рыхтуюць скарачэнні.

Эксперты тлумачаць сітуацыю высокімі выдаткамі на працу і эканамічнай нявызначанасцю. Масавых звальненняў яны пакуль не чакаюць.

pap/эж

Польская прамысловасць набірае абароты

03.11.2026 14:01
У кастрычніку паказчык эканамічнага клімату дасягнуў найвышэйшага ўзроўню за 18 апошніх месяцаў.