Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Кракаве распачнецца фестываль «Культура ў выгнанні». У праграме — сустрэчы з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам

14.11.2026 18:43
Фестываль «Культура ў выгнанні» пройдзе ў кракаўскай Віле Дэцыюша.
      .
У Кракаве распачнецца фестываль «Культура ў выгнанні». Fot. materiały prasowe Willi Decjusza

Што дапамагае захаваць сваю мову і культуру, калі даводзіцца пакінуць краіну? З гэтага пытання ў панядзелак, 16 лістапада, пачнецца фестываль «Культура ў выгнанні» ў кракаўскай Віле Дэцыюша. А 18-й гадзіне Таццяна Нядбай з Беларускага ПЭНа будзе гаварыць пра жыццё і творчасць у выгнанні з Алесем Бяляцкім, праваабаронцам і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Дырэктарка Інстытута культуры «Віла Дэцыюша» Дамініка Каспровіч разлічвае, што гэтыя размовы зноў зацікавяць і польскіх слухачоў.

— Папярэднія фестывалі паказалі, што гэтая падзея цікавіць і палякаў, польскую публіку. Усё мерапрыемства праходзіць па-польску, і пра гэта таксама варта згадаць.

Думаю, тут сыходзіцца шмат фактараў, у тым ліку вельмі адметны, у добрым сэнсе слова, характар Кракава, горада літаратуры ЮНЕСКА, дзе добрая літаратура, добрая паэзія і інтэлектуальныя імпульсы з міжнароднага асяроддзя проста выклікаюць цікавасць, адкуль бы яны ні паходзілі. На гэта мы разлічваем і сёлета.

У аўторак, 17 лістапада, у Віле Дэцыюша можна будзе сустрэцца з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, пагартаць кнігі незалежных выдавецтваў і паспрабаваць зрабіць беларускую выцінанку. Завершыцца фестываль а 19-й канцэртам гурта «Лалея» ў Стральніцы на Волі.

эж