Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча сярод лідараў Еўропы па ўжыванні антыбіётыкаў: навукоўцы папярэджваюць пра «ціхую пандэмію»

14.11.2026 14:02
Асабліва небяспечна прызначаць антыбіётыкі пры грыпе і прастудзе: супраць вірусаў яны не дзейнічаюць.
Лекіstevepb/pixabay.com/CC0

Польшча ўваходзіць у дзясятку еўрапейскіх краін, дзе найбольш ужываюць антыбіётыкі. І гэта стварае сур'ёзную пагрозу здароўю насельніцтва.

Паводле Еўрапейскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў, да 2030 года краіна павінна скараціць выкарыстанне гэтых прэпаратаў на 27 працэнтаў. Пакуль удалося дасягнуць зніжэння толькі на 4 працэнты.

Прафесар Універсітэта SWPS Аляксандра Борэк папярэджвае: праз празмернае ўжыванне антыбіётыкаў бактэрыі становяцца ўстойлівымі да лячэння. Гэта ўжо называюць «ціхай пандэміяй». Асабліва небяспечна прызначаць антыбіётыкі пры грыпе і прастудзе: супраць вірусаў яны не дзейнічаюць.

Прычына праблемы не толькі ў пацыентах. Лекары часам выпісваюць прэпараты праз недахоп часу, перагрузку і страх памыліцца.

Эксперты заклікаюць не патрабаваць антыбіётыкаў без неабходнасці і не выкарыстоўваць лекі, што засталіся пасля папярэдняга лячэння.

pap/эж