У польскіх культурных установах працягваецца кампанія «Бясплатны лістапад». У гэтым месяцы без аплаты можна наведваць пастаянныя і часовыя выставы, запісацца на спецыяльныя экскурсіі з гідам, майстар-класы і музейныя ўрокі ў каралеўскіх рэзідэнцыях.
У пятнаццатым выпуску кампаніі ўдзельнічаюць Каралеўскія замкі ў Варшаве і на Вавелі, Каралеўскі музей Лазенкі і Музей палаца караля Яна III у Вілянаве (Wilanów).
Толькі сёння (15 лістапада) можна паглядзець часовую выставу «Набісты (ад назвы арт-групы «Набі» (Les Nabis)). Прарокі новага мастацтва» ў Каралеўскім музеі Лазенкі ў Варшаве, — кажа намесніца дырэктара ўстановы Каміля Пэрэта (Kamila Pereta).
— Гэта выключная выстава, якая прэзентуе амаль сто карцін з прыватных французскіх калекцый і славутага музея Орсэ (Musée d’Orsay). Экспазіцыя прадстаўляе творчасць групы мастакоў, якая аказала ўплыў на развіццё сучаснага мастацтва. Большасць гэтых карцін упершыню была прадстаўлена ў Польшчы. Як я сказала, частка паходзіць з прыватных калекцый, яны вернуцца да сваіх уладальнікаў і, магчыма, цягам дзясяткаў гадоў іх зноў нельга будзе ўбачыць.
Сёлетняя тэма «Бясплатнага лістапада» — «Уваход у гісторыю».
IAR/нг