Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гарадскі транспарт вяртаецца на вуліцу Кракаўскае прадмесце ў Варшаве

15.11.2026 16:53
Павышаныя сродкі бяспекі былі ўведзеныя пасля тэракту ў Кракаве 7 лістапада.
Krakowskie Przedmieście w Warszawie
Krakowskie Przedmieście w WarszawieShutterstock/MoLarjung

Аўтамабілі і аўтобусы вяртаюцца на вуліцу Кракаўскае прадмесце (Krakowskie Przedmieście) у Варшаве. Бетонныя загароды, якія з'явіліся 7 лістапада на ўездах на вуліцы, што вядуць да Кракаўскага прадмесця, будуць прыбраныя ў ноч з нядзелі на панядзелак (15–16 лістапада). Як паведаміла гарадская адміністрацыя, з 16 лістапада ў гэтым раёне адновіцца звычайны рух транспарту, а аўтобусы Варшаўскага грамадскага транспарту (WTP) вернуцца на свае звыклыя маршруты.

Дадатковыя загароды былі ўсталяваныя па рэкамендацыі паліцыі пасля трагічных падзей у Кракаве. Цяпер, таксама па ўзгадненні са сталічнай паліцыяй, гарадскія ўлады прынялі рашэнне аднавіць доступ у буднія дні да дарог, якія вядуць да ўчастка Кракаўскага прадмесця паміж вуліцамі Мядовай (Miodowa) і Свентакшыскай (Świętokrzyska). З меркаванняў бяспекі бетонныя загароды будуць зноў усталёўвацца ў выхадныя дні, а таксама падчас правядзення ў гэтым раёне розных мерапрыемстваў ці сходаў.

Пачынаючы з панядзелка, грамадскі транспарт — у прыватнасці, аўтобусныя маршруты 106, 111, 116, 128, 175, 178, 180, 503, E-2 і N44 — вернецца да сваіх звычайных маршрутаў.

IAR/нг

Беларус, які жыве ў Польшчы, падаў заяву ў пракуратуру ў сувязі са словамі старшыні TV Republika

08.11.2026 14:56
Прычынай стала заява пасля нападу ў Кракаве.

Што праваахоўнікі знайшлі на камп'ютары тэрарыста? Гэта можа тлумачыць яго апантанасць забойствам

10.11.2026 14:36
У расследаванні прысутны матыў правага экстрэмізму.

У сацсетках магутная хваля хлусні і маніпуляцыі пра падзеі ў Кракаве практычна засланіла факты

13.11.2026 15:55
Можна ўявіць, што чакае Польшчу ў наступным годзе перад парламенцкімі выбарамі.