Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве ўвайшла ў топ-50 Еўрапейскага рэйтынгу інжынерных ВНУ. У рэйтынгу ўдзельнічалі 310 вучэльняў з 37 краін. Першае месца заняў Капенгагенскі політэхнічны ўніверсітэт.
У рэйтынгу ацэньваюцца ўніверсітэты з краін з падобнымі прававымі і культурнымі ўмовамі, якія ўдзельнічаюць у сумесных даследчых праектах і ініцыятывах па акадэмічным супрацоўніцтве.
Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве ўвайшла ў прэстыжны спіс 50-ці лідараў. У сваю чаргу ў топ-100 увайшло пяць польскіх політэхнічных універсітэтаў, кажа старшыня Фонду «Перспектывы» Вардэмар Сівіньскі (Waldemar Siwiński).
— Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт і Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт падзяляюць другое месца сярод польскіх ВНУ ў рэйтынгу. Адразу за імі апынуліся Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт і Вроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт, — пералічыў Сівіньскі.
Усяго ў сёлетні рэйтынг «EngiRank 2026» увайшлі 23 польскія тэхнічныя ўніверсітэты.
IAR/аз