Беларуская Служба

Дональд Трамп чакае паляпшэння адносін з Вялікабрытаніяй

24.07.2019 10:03
Амерыканскі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Барыс Джонсан будзе выдатным прэм'ерам Вялікабрытаніі.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS / POOL

Прэзідэнт ЗША павіншаваў Барыса Джонсана з прызначэннем на пасаду старшыні брытанскай Партыі кансерватараў. Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што Джонсан будзе выдатным прэм'ерам Вялікабрытаніі.

„Віншую Барыса Джонсана з нагоды ўступлення на пасаду прэм'ер-міністра Злучанага Каралеўства. Ён будзе выдатным прэм’ерам”, - напісаў у Твітары Дональд Трамп, які ўжо раней станоўча выказваўся наконт новага лідара брытанскіх кансерватараў.

„Я лічу, што папярэдні прэм'ер не справіўся з брэксітам. Гэта катастрофа. Я думаю, што Барыс выправіць гэта. Джонсан, гэта іншы тып палітыка, але пра мяне кажуць тое ж самае. Мне ён падабаецца і мы будзем працягваць выдатную супрацу”, - сказаў Дональд Трамп, чакаючы добрых адносін з Вялікабрытаніяй пад кіраўніцтвам Джонсана.

Каментатары ў Злучаных Штатах Амерыкі звяртаюць увагу на ідэалагічныя i праграмныя падабенствы паміж палітыкамі, у прыватнасці, у пытанні іміграцыі. Абодва яны з'яўляюцца антыглабалістамі і плянуюць вярнуць сваім краінам сілу й прэстыж.

аз