Беларуская Служба

МЗС Украіны пратэстуе па справе Паўла Грыба

24.07.2019 13:12
Вярхоўны суд Расіі падтрымаў прысуд суда ніжэйшай інстанцыі, які прысудзіў украінца да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Сцяг Украіны9743366/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства замежных спраў Украіны пратэстуе супраць рашэння расійскага суда па справе Паўла Грыба. Вярхоўны суд Расіі падтрымаў прысуд суда ніжэйшай інстанцыі, які прысудзіў украінца да 6 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў тэрарызме.

Украінскі бок кажа, што расейцы фальсіфікавалі доказы, а Павел Грыб – гэта адзін з украінскіх палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў Расіі.

Паводле ўкраінскага МЗС, рашэнне расійскага суда, як і іншыя пастановы, вынесеныя Расіяй у дачыненні да ўкраінскіх палітвязняў, сведчыць пра тое, што ў Расіі няма законнасці.

У 2017 годзе 19-гадовы Павел Грыб быў выкрадзены расейскімі службамі на тэрыторыі Беларусі, дастаўлены ў Расію й абвінавачаны ў тым, што праз інтэрнэт угаворваў знаёмую расіянку да правядзення тэракта.

Паводле ўкраінскіх ацэнак, у акупаваным Расіяй Крыме ўтрымліваецца 98 украінскіх палітвязняў.

аз