Беларуская Служба

Стан параненага ў Турцыі беларускага дыпламата цяжкі

25.07.2019 12:29
Паранены ў Турцыі беларускі дыпламат перанёс аперацыю. Яго стан лекары лічаць цяжкім.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падстрэлены беларускі дыпламат перанёс уначы экстранную аперацыю ў Анкары. Паводле лекараў, аперацыя прайшла паспяхова, але стан мужчыны надалей цяжкі.

Увечары 24 ліпеня дарадчык пасольства Беларусі ў Турцыі, які вяртаўся дадому разам з сынам, быў падстрэлены з агнястрэльнай зброі. Дзіцё не пацярпела.

Дыпламата падстрэліў псіхічна неўраўнаважаным сусед, былы ваеннаслужачы турэцкай арміі, які пасля нападу на беларуса здзейсніў самагубства.

аз