Беларуская Служба

Напружанасць паміж Індыяй і Пакістанам імкліва ўзрастае

08.08.2019 12:12
Нагадаем, як Індыі так і Пакістан маюць у сваім арсенале атамную зброю.
Członek hinduskiej jednostki paramilitarnej w leżącym w regionie Kaszmiru mieście Srinagar
Członek hinduskiej jednostki paramilitarnej w leżącym w regionie Kaszmiru mieście SrinagarFAROOQ KHAN/PAP/EPA

У сераду, 7 жніўня ўлады Пакістану абвясцілі амбасадара Індыі персонай нон граду і спынілі гандлёвыя адносіны з гэтай краінай. Прычынай абвастрэння канфлікту стала скасаванне спецыяльнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага статусу індыйскай часткі Кашміру.

Пасля дадзенага рашэння  Нью-Дэлі, у Кашміры распачаліся пратэсты, аднак яны не маюць масавы характар, паколькі ў рэгіёне прынятыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Асцерагаючыся масавых пратэстаў, індыйскія ўлады адключылі ў рэгіёне інтэрнэт і тэлефонную сувязь. Таксама ў Кашмір накіраваныя тысячы жаўнераў.

Кашмір быў падзелены паміж Індыяй і Пакістанам пасля Другой Сусветнай вайны. У індыйскай частцы Кашміру жывуць пераважна мусульмане. Скасаванне адмысловага статусу рэгіёну дэ факта азначае канчатковае далучэнне спрэчнай тэрыторыі да Індыі. Нагадаем, як Індыі так і Пакістан маюць у сваім арсенале атамную зброю.

IAR/эж