„Не будзе добрай будучыні, калі мы не будзем памятаць пра мінулае”, - заявіў віцэ-прэм'ер Пётр Глінскі (Piotr Gliński) ў галандскім горадзе Тэрнёзен. Сёння там адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемстваў 75-годдзя вызвалення Нідэрландаў.
Нагадаем, польскія жаўнеры адыгралі важную ролю ў вызваленні Нідэрландаў ад нямецкай акупацыі.
Віцэ-прэм'ер і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны падкрэсліў, што Нідэрланды памятаюць пра падзеі Другой сусветнай вайны.
- Мы ў Нідэрландах – адной з найбольш сучасных краінаў. Аказваецца, што тут звяртаюць вялікую ўвагу на мінулае. Нагадаю, што галандцы не маюць нейкай гераічнай гісторыі – іх вызвалялі іншыя народы. Аднак вызваленне Нідэрландаў, гэта для тутэйшых грамадзянаў элемент нацыянальнай ідэнтычнасці. Нас часта крытыкуюць за гістарычную палітыку. Не будзе добрай будучыні, калі мы не будзем памятаць пра мінулае.
Яшчэ перад пачаткам урачыстасцей з нагоды 75-годдзя вызвалення Нідэрландаў у Тэрнёзене, польскі віцэ-прэм'ер наведаў суседні горад Аксель, які польскія жаўнеры вызвалілі ў 1944 годзе. Пётр Гліньскі запаліў свечкі на магілах польскіх жаўнераў.
аз