Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб нейтралітэце ў спрэчцы аб ваенных рэпарацыях паміж Польшчай і Германіяй. Ён выказаў жаданне падтрымліваць добрыя адносіны з абедзвюма краінамі.
- Я лічу, што гэта пытанне паміж Польшчай і Германіяй. У мяне добрыя адносіны з абедзвюма краінамі.
Такім чынам прэзідэнт ЗША адказаў на пытанне карэспандэнта грамадзкага Польскага радыё пра тое, ці падтрымлівае ён патрабаванні ўладаў Польшчы адносна выплаты Германіяй рэпарацый за Другую сусветную вайну.
Дональд Трамп у чарговы раз выбачаўся таксама за адмену свайго візіту ў Польшчу, дзе ён меў удзельнічаць у адзначэнні 80-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. Амерыканскі лідар запэўніў, што прыедзе ў Польшчу ў іншым тэрміне.
На пытанне, ці наведае таксама Германію, прэзідэнт ЗША пацвердзіў, што атрымаў гэткае запрашэнне ад канцлеркі Ангелы Меркель. „У адпаведным моманце будзем гэта планаваць”, - сказаў Дональд Трамп.
аз